> Інфармацыя аб прадукце > Нарматыўная інфармацыя > Стандарты і атэстацыі > Стандарты і атэстацыі для амерыканскай мадэлі

Стандарты і атэстацыі для амерыканскай мадэлі

Бяспека

UL60950-1

CAN/CSA-C22.2 No.60950-1

Электрамагнітная сумяшчальнасць

FCC Part 15 Subpart B Class B

CAN ICES-3 (B)/NMB-3 (B)

Гэта прылада ўтрымлівае наступны модуль бесправадной сувязі.

Вытворца: Seiko Epson Corporation

Тып: J26H005

Дадзены прадукт адпавядае раздзелу 15 правіл FCC і стандарту RSS правіл IC. Кампанія Epson не нясе адказнасці за невыкананне патрабаванняў па абароне ў выніку нерэкамендаванай мадыфікацыі прадукта. Эксплуатацыя залежыць ад двух наступных умоваў: (1) гэта прылада не павінна ствараць ніякіх перашкод, і (2) гэта прылада павінна прымаць любыя атрыманыя перашкоды, у тым ліку перашкоды, якія могуць выклікаць непажаданую працу прылады.

Каб пазбегнуць радыёперашкод ліцэнзаванага сэрвісу, гэту прыладу трэба выкарыстоўваць у памяшканні, далей ад окнаў, для забеспячэння максімальнага экранавання. Абсталяванне (або яго антэна для перадачы), якое ўсталявана па-за межамі памяшкання, падлягае ліцэнзаванню.

Дадзенае абсталяванне адпавядае патрабаванням FCC/IC адносна норм радыяцыйнага апрамянення, устаноўленых для асяроддзя, якое не кантралюецца, і адпавядае нарматывам FCC уздзеяння радыёчастот (РЧ) у Дадатку С да OET65 і RSS Правіл аховы ад уздзеяння IC-радыёчастот (РЧ). Гэта абсталяванне неабходна ўсталёўваць і эксплуатаваць такім чынам, каб радыятар размяшчаўся на адлегласці не менш за 7,9 цалі (20 см) ад цела чалавека (за выключэннем канечнасцей: рук, запясцяў, ступняў і шчыкалатак).