Epson Software Updater — гэта праграма, якая ўсталёўвае новае праграмнае забеспячэнне і абнаўляе ўбудаванае ПЗ па інтэрнэце. Калі вы хочаце рэгуляна правяраць інфармацыю пра наяўнасць абнаўленняў, то можаце задаць інтэрвал праверкі абнаўленняў ў наладах аўтаматычнага абнаўлення Epson Software Updater.
Аперацыйныя сістэмы Windows Server не падтрымліваюцца.
Windows 10
Націсніце кнопку «Пуск» і выберыце EPSON Software > Epson Software Updater.
Windows 8.1/Windows 8
З дапамогай кнопкі «Пошук» увядзіце назву праграмы, потым націсніце на значок, які адлюстроўваецца.
Windows 7/Windows Vista/Windows XP
Націсніце кнопку «Пуск» і выберыце Усе праграмы (або Праграмы) > EPSON Software > Epson Software Updater.
Можна таксама запусціць Epson Software Updater, націснуўшы на значок прынтара на панэлі задач на працоўным стале, а потым выбраць Абнаўленне ПЗ.
Выберыце Перайсці > Праграмы > Epson Software > Epson Software Updater.