Наладжванне захавання для атрымання факсаў з пэўнымі ўмовамі

Можна задаць налады для захавання атрыманых факсаў у папку ўваходных і на знешнюю запамінальную прыладу ад выбранага адпраўшчыка або ў вызначаны час. Захаванне факса ў папку канфідэнцыяльных або папку ўваходных дазваляе пацвярджаць змесціва атрыманага файла шляхам прагляду факса на ВК-экране прынтара, перш чым прынтар надрукуе факс.

Перад выкарыстаннем функцыі захавання атрыманых факсаў у вызначаны час пераканайцеся, што налады Дата/час і Розніца ў часе прынтара з’яўляюцца правільнымі. Увайдзіце ў меню з Настройкі > Агульныя налады > Асноўныя настройкі > Налады даты/часу.

Заўвага:
  • Вы можаце выкарыстоўваць панэль кіравання прынтара, а таксама наладжваць атрыманне факсаў з дапамогай Web Config. Выберыце ўкладку Fax > Налады Зах-ць/Пераадр. > Умоўнае Зах-не/Пераадр-я, выберыце нумар канфідэнцыяльнай папкі, а потым выберыце Edit і наладзьце месца прызначэння для захавання.

  • Таксама можна друкаваць і (або) пераадрасоўваць прынятыя факсы адначасова. Задайце параметры на вышэйзгаданым экране Edit.

  1. Выберыце Настройкі на панэлі кіравання прынтара, а потым выберыце Агульныя налады > Настройкі факса.

  2. Выберыце Налады атрымання > Налады Зах-ць/Пераадр. > Умоўнае Зах-не/Пераадр-я, а потым націсніце на незарэгістраванай папцы пад Умоўнае Зах-не/Пераадр-я.

  3. Выберыце поле Імя і ўвядзіце імя, якое вы жадаеце зарэгістраваць.

  4. Выберыце поле Умова(-ы), каб наладзіць умову.

    • Суп-не Нум. факса адпр-ка: Калі ўваходны нумар факса супадае з умовамі, якія вы выбралі для гэтага элемента, прынтар захавае і перанакіруе атрыманыя факсы.
      Выберыце ўмову Суп-не Нум. факса адпр-ка і ўвядзіце нумар факса (максімум 20 знакаў), выбіраючы поле Нум. факса.
    • Даклад. суп-не Субадр. (SUB): калі субадрас (SUB) дакладна супадае, прынтар захавае і перанакіруе атрыманыя факсы.
      Уключыце наладу Даклад. суп-не Субадр. (SUB) і ўвядзіце пароль, выбіраючы поле Субадрас(SUB).
    • Даклад. суп-не Пароля(SID): калі пароль (SID) дакладна супадае, прынтар захавае і перанакіруе атрыманыя факсы.
      Уключыце наладу Даклад. суп-не Пароля(SID) і ўвядзіце пароль, выбіраючы поле Пароль(SID).
    • Дата атрымання: прынтар захавае і перанакіруе атрыманыя факсы ў пазначаны перыяд часу.
      Уключыце наладу Дата атрымання, а потым пазначце час у полі Час пачатку і Час заканчэння.
  5. Выберыце Адрас для Захаваць/Пераадрасаваць, а потым наладзьце мэтавае месца прызначэння, папку і (або) знешнюю запамінальную прыладу.

    • Каб захаваць атрыманыя факсы ў Атрыманыя або ў сакрэтную папку:
      Выберыце Захаваць у факс.
      Націсніце Захаваць у факс, каб задаць для параметра значэнне Укл..
      Выберыце папку для захавання дакумента.
    • Для захавання атрыманых факсаў на знешняй запамінальнай прыладзе:
      Устаўце запамінальную прыладу ў знешні USB-порт прынтара.
      Выберыце Захаваць на прыл.памяці.
      Націсніце Захаваць на прыл.памяці, каб задаць для параметра значэнне Укл..
      Праглядзіце паказанае паведамленне і націсніце Стварыць.
      Папка для захавання атрыманых дакументаў створана на запамінальнай прыладзе.
      Важнае:

      Атрыманыя дакументы часова захоўваюцца ў памяці прынтара перад тым, як яны будуць захаваны на запамінальнай прыладзе, падключанай да прынтара. Паколькі памылка перапаўнення памяці адключае адпраўку і атрыманне факсаў, заўсёды падключайце запамінальную прыладу да прынтара.

    Заўвага:

    Для адначасовага друку атрыманых факсаў націсніце Друкаваць, каб задаць значэнне Укл..

  6. Выберыце Закрыць для завяршэння наладжвання Адрас для Захаваць/Пераадрасаваць.

    Заўвага:

    Можна наладзіць прынтар на адпраўку лістоў на электронную пошту тым людзям, каму вы хочаце паведаміць вынікі захавання факсаў пасля завяршэння захавання. Па неабходнасці выберыце Апавяшчэнні Электроннай пошты, наладзьце працэсы, а потым выберыце месца прызначэння, куды вы хочаце адпраўляць апавяшчэнні.

  7. Выберыце ОК, каб вярнуцца на экран Налады Зах-ць/Пераадр. для завяршэння Умоўнае Зах-не/Пераадр-я.

  8. Выберыце зарэгістраванае поле, для якога вы наладзілі ўмову, і выберыце Уключыць.

Гэта завяршае выкананне налад захавання з умовамі для прыёму факсаў. Можна па неабходнасці задаць Стандартныя налады. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі гл. тлумачэнне для Стандартныя налады у Налады Зах-ць/Пераадр. menu.