Гэта меню можна знайсці на панэлі кіравання прынтара ніжэй.
Настройкі > Агульныя налады > Настройкі факса > Налады атрымання > Налады Зах-ць/Пераадр. > Умоўнае Зах-не/Пераадр-я
На экране Web Config можна знайсці ніжэйзгаданае меню.
Fax укладка > Save/Forward Settings > Conditional Save/Forward
У якасці месцаў прызначэння для захавання і (або) пераадрасацыі вы можаце задаваць Атрыманыя, папкі «Канфідэнцыяльныя», знешнюю запамінальную прыладу, адрасы электроннай пошты, агульныя папкі ці іншыя факсімільныя апараты.
Каб уключыць ці адключыць прымяненне ўмоў, націсніце ў любым месцы на зададзеным элеменце, за выключэннем
.
Выберыце ўмовы, а затым выканайце наладжванне.
Пры супадзенні нумара факса адпраўніка атрыманы факс захоўваецца і пераадрасоўваецца.
Пры поўным супадзенні субадраса (SUB) атрыманы факс захоўваецца і пераадрасоўваецца.
Пры поўным супадзенні пароля (SID) атрыманы факс захоўваецца і пераадрасоўваецца.
Захоўвае і пераадрасоўвае факсы, атрыманыя ў пэўны прамежак часу.
Выберыце месца прызначэння для захавання і пераадрасацыі атрыманых дакументаў, якія адпавядаюць умовам. Вы можаце выкарыстоўваць функцыі, прыведзеныя ніжэй, адначасова.
Захоўвае атрыманыя факсы ў папцы Атрыманыя ці «Канфідэнцыяльныя» на прынтары.
Агульная колькасць дакументаў, якія можна захаваць, складае максімум 200. Не забывайце, што дапушчальная колькасць захаваных дакументаў можа быць меншай за 200 у залежнасці ад умоў выкарыстання, такіх як памер захаваных дакументаў і адначасовае выкарыстанне некалькіх функцый захавання факсаў.
Захоўвае атрыманыя факсы як файлы PDF або TIFF на знешняй запамінальнай прыладзе, падключанай да прынтара.
Атрыманыя дакументы часова захоўваюцца ў памяці прынтара перад тым, як яны будуць захаваны на запамінальнай прыладзе, падключанай да прынтара. Паколькі памылка перапаўнення памяці адключае адпраўку і атрыманне факсаў, заўсёды падключайце запамінальную прыладу да прынтара.
Пераадрасоўвае атрыманыя факсы на іншы факсімільны апарат або перасылае іх як файлы PDF або TIFF у агульную папку ў сетцы ці на адрас электроннай пошты. Пераадрасаваныя факсы выдаляюцца з прынтара. Спачатку дадайце месца прызначэння для пераадрасацыі ў спіс кантактаў. Каб пераадрасоўваць на адрас электроннай пошты, неабходна задаць налады сервера электроннай пошты.
Адрас: вы можаце выбіраць месца прызначэння для пераадрасацыі са спіса кантактаў, дададзенага загадзя.
Калі вы выбралі агульную папку ў сетцы або адрас электроннай пошты ў якасці месца прызначэння для пераадрасацыі, мы рэкамендуем праверыць, ці можаце вы адправіць адсканіраваную выяву ў гэта месца ў рэжыме сканіравання. На галоўным экране выберыце Скана- ваць > Электронная пошта ці Скана- ваць > Сеткавая папка/FTP, выберыце месца прызначэння і пачніце сканіраванне.
В-ты пры збою падчас пераадр-і: вы можаце выбраць, ці трэба друкаваць факс з памылкай ці захоўваць яго ў Атрыманыя.
Вы можаце задаць фармат файла падчас захоўвання або пераадрасацыі атрыманых факсаў.
Адпраўляе апавяшчэнне па электроннай пошце, калі выбраны вамі ніжэй працэс завершаны. Вы можаце выкарыстоўваць функцыі, прыведзеныя ніжэй, адначасова.
Пазначце месца прызначэння для адпраўкі апавяшчэння аб завяршэнні працэсу.
Адпраўляе апавяшчэнне аб завяршэнні атрымання факса.
Адпраўляе апавяшчэнне аб завяршэнні друку факса.
Адпраўляе апавяшчэнне аб завяршэнні захавання факса на запамінальнай прыладзе.
Адпраўляе апавяшчэнне аб завяршэнні пераадрасацыі факса.