Праверка забруджаных соплаў

Калі соплы забруджаны, надрукаваныя старонкі становяцца бледнымі, праяўляюцца выразныя палосы і нечаканыя колеры. Калі ў вас узнікла праблема з якасцю друку ці калі вы друкуеце вялікія аб’ёмы, мы рэкамендуем выкарыстоўваць функцыю праверкі соплаў. Калі соплы забруджаны, неабходна ачысціць друкавальную галоўку.

Важнае:

Не адкрывайце крышку чарнільнага картрыджа і не выключайце прынтар падчас ачысткі галоўкі. Калі ачыстка галоўкі не завершана, друк можа быць немагчымы.

Заўвага:
  • Для ачысткі галоўкі выкарыстоўваецца невялікая колькасць чарніла, таму яе немагчыма выканаць, калі чарніла скончылася.

  • Высыханне выклікае забруджванне. Для прадухілення высыхання друкавальнай галоўкі заўсёды выключайце прынтар з дапамогай кнопкі . Не адключайце прынтар ад сеткі, пакуль ён уключаны.

  1. Націсніце на галоўным экране Настройкі.

  2. Націсніце Абслугоўванне.

  3. Націсніце Прав. фарс. гал. для друку.

  4. Выконвайце інструкцыі на экране, каб выбраць крыніцу паперы, у якую вы загрузілі простую паперу памеру A4.

  5. Выконвайце інструкцыі на экране, каб надрукаваць шаблон праверкі соплаў.

  6. Праверце надрукаваны шаблон, каб даведацца, ці не забруджаны соплы друкавальнай галоўкі.

    Калі соплы не забруджаны, націсніце ОК для завяршэння.

    ОК

    Не добра

  7. Калі соплы забруджаны, націсніце Не добра, каб ачысціць друкавальную галоўку.

  8. Пасля завяршэння ачысткі надрукуйце шаблон праверкі соплаў паўторна, каб упэўніцца, што забруджання больш няма. Калі соплы па-ранейшаму забруджаны, паўтарыце ачыстку галоўкі і праверку соплаў.