Дадаць/Выдаліць папярэднія настройкі:
Вы можаце дадаць ці выдаліць уласныя налады для параметраў друку, якія часта выкарыстоўваюцца. Выберыце са спіса папярэднюю наладу, якую хочаце выкарыстоўваць.
Паказвае спіс элементаў, якія зараз наладжаны на ўкладках Асноўныя і Дадатковыя опцыі. Вы можаце паказаць або схаваць экран са спісам бягучых налад.
Скід усіх налад да заводскіх значэнняў па змаўчанні. Налады ва ўкладцы Асноўныя будуць таксама скінуты да заводскіх значэнняў па змаўчанні.
Выберыце Канфідэнцыйнае заданне, каб задаць пароль і абараніць канфідэнцыяльныя дакументы падчас друку. Калі вы выкарыстоўваеце гэту функцыю, даныя друку захоўваюцца ў прынтары, і яны могуць быць надрукаваны толькі пасля ўводу пароля з панэлі кіравання прынтара. Каб змяніць налады, націсніце Настройкі канфідэнцыйнага задання.
Аўтаматычна рэгулюе адценні выявы.
Дазваляе выканаць карэкцыю колераў у ручным рэжыме. Пры націску Дадаткова адкрыецца экран Карэкціроўка колераў, дзе вы зможаце выбраць падрабязны спосаб карэкціроўкі колераў. Націсніце Опцыі выявы, каб уключыць Універсальны каляровы друк, Кар. эф. чырв. вач., і наладзьце дакладнейшы друк тонкіх ліній.
Дазваляе выконваць наладжванне для шаблонаў абароны ад капіравання, вадзяных знакаў ці верхніх і ніжніх калонтытулаў.
Дазваляе дадаваць або выдаляць шаблоны абароны ад капіравання ці вадзяныя знакі, якія вы хочаце выкарыстоўваць.
Дазваляе наладжваць спосаб друку для шаблонаў абароны ад капіравання ці вадзяных знакаў.
Такія даныя, як імя карыстальніка і дата друку, можна друкаваць у верхнім ці ніжнім калонтытуле.
Паварочвае старонкі на 180 градусаў перад друкам. Выберыце гэты параметр, калі друкуеце на такой паперы, як, напрыклад, канверты, якія загружаюцца ў прынтар у фіксаваным кірунку.