Захаванне факса без вызначэння атрымальніка (Зах.дадз.ф.)

Паколькі вы можаце адпраўляць факсы, выкарыстоўваючы дакументы, якія захоўваюцца на прынтары, вы зможаце эканоміць час сканіравання дакументаў, калі вам неабходна часта адпраўляць адзін і той жа дакумент. Вы можаце захоўваць да 200 манахромных старонак аднаго дакумента. У папцы «Захаваныя дакументы» на прынтары можна захоўваць 10 дакументаў.

Заўвага:

Дапушчальная колькасць захаваных дакументаў можа быць менш за 10 у залежнасці ад умоў выкарыстання, такіх як памер захаваных дакументаў.

  1. Размясціце арыгіналы.

  2. Выберыце на галоўным экране Скрыня факса.

  3. Выберыце Захаван. дак-ы, націсніце (Меню скрыні), а потым выберыце Зах.дадз.ф..

  4. У адлюстраванай укладцы Настройкі факса пры неабходнасці задайце такія налады, як разрозненне.

  5. Націсніце , каб захаваць дакумент.

Пасля захавання дакумента вы зможаце выконваць папярэдні прагляд адсканіраванай выявы, выбраўшы Скрыня факса > Захаван. дак-ы, а потым націснуўшы на поле выбару дакумента, ці выдаляць дакумент, націснуўшы на справа ад поля выбару дакумента.