(Параметры):
Рабіце налады сартавання, выбару і адмены выбару даных выяў.
Налады паперы
Пазначайце налады крыніц паперы, на якой вы хочаце друкаваць.
Каляр. р-м
Выберыце наладу колеру: ці друкуеце вы звычайна ў рэжыме Ч.-белы ці Колер.
Структура
Выберыце макет для файлаў JPEG. па 1 — друк аднаго файла на аркушы. па 20 — друк 20 файлаў на адным аркушы. Індэкс — друк індэкса з інфармацыяй.
Дапас. да рамкі
Выберыце Укл., каб абрэзаць выяву для аўтаматычнага прыстасавання яе да выбранага макета друку. Калі суадносіны бакоў даных выявы і памеру паперы адрозніваюцца, выява будзе аўтаматычна павялічана або паменшана, каб яе кароткія бакі супадалі з кароткімі бакамі паперы. Доўгі бок выявы абразаецца, калі ён выходзіць за межы доўгага боку паперы. Гэта функцыя можа не працаваць з панарамнымі фота.
Якасць
Выберыце Найлепш, каб павялічыць якасць друку, але яго хуткасць можа паменшыцца.
Дата
Выберыце фармат даты здымкі ці захавання фота. Дата не друкуецца на некаторых макетах.
Выправіць фота
Выберыце гэты рэжым, каб паляпшаць якрасць, кантраст і насычанасць фота аўтаматычна. Каб адключыць аўтаматычнае паляпшэнне, выберыце Без паляпш..
В-не эф-у чы-х в-й
Выберыце Укл., каб аўтаматычна выдаляць эфект чырвоных вачэй на фота. Усе выпраўленні прымяняюцца не да арыгінальнага файла, а толькі да яго адбіткаў. У залежнасці ад тыпу фота могуць карэкціравацца іншыя фрагменты фота, акрамя вачэй.