Налады TIFF

Вы можаце задаваць налады друку для файлаў фармату TIFF на вашых запамінальных прыладах.

(Парадак адлюстравання):

Змяняе парадак файлаў.

Асн-я настройкі:
  • Налады паперы

    Пазначайце налады крыніц паперы, на якой вы хочаце друкаваць.

  • Каляр. р-м

    Выберыце наладу колеру: ці друкуеце вы звычайна ў рэжыме Ч.-белы ці Колер.

Дадатковыя:
  • Структура

    Выберыце макет для файла Multi-TIFF. па 1 — друк адной старонкі на аркушы. па 20 — друк 20 старонак на адным аркушы. Індэкс — друк індэкса з інфармацыяй.

  • Дапас. да рамкі

    Выберыце Укл., каб абрэзаць фота для аўтаматычнага прыстасавання яго да выбранага макета фота. Калі суадносіны бакоў даных выявы і памеру паперы адрозніваюцца, выява будзе аўтаматычна павялічана або паменшана, каб яе кароткія бакі супадалі з кароткімі бакамі паперы. Доўгі бок выявы абразаецца, калі ён выходзіць за межы доўгага боку паперы. Гэта функцыя можа не працаваць з панарамнымі фота.

  • Якасць

    Выберыце Найлепш, каб павялічыць якасць друку, але яго хуткасць можа паменшыцца.

  • Парадак друку

    Выберыце парадак друку шматстаронкавых файлаў TIFF.

  • Дата

    Выберыце фармат даты здымкі ці захавання фота. Дата не друкуецца на некаторых макетах.