Налады для тэлефоннай сістэмы PBX

Задайце наступныя налады, калі прынтар эксплуатуецца ў офісе, дзе выкарыстоўваюцца дадатковыя нумары тэлефонаў і патрабуюцца коды знешняга доступу, напрыклад 0 і 9, для выхаду на знешнюю лінію.

  1. Выберыце Настройкі на панэлі кіравання прынтара.

  2. Выберыце Агульныя налады > Настройкі факса > Асн-я настройкі.

  3. Выберыце Тып лініі, а потым выберыце PBX.

  4. Пры адпраўцы факса на знешні нумар са знакам рашоткі (#) замест дзеючага коду доступу, выберыце поле Код доступу, а потым выберыце Ужыць.

    Падчас набору знак рашоткі (#), які быў уведзены замест дзеючага коду доступу, будзе заменены захаваным кодам доступу. Выкарыстанне # дапаможа пазбегнуць праблем з падлучэннем да знешняй лініі.

    Заўвага:

    Вы не зможаце адпраўляць факсы атрымальнікам са спіса Кантакты, для якіх быў захаваны код доступу 0 ці 9.

    Калі вы зарэгістравалі атрымальнікаў ў спісе Кантакты, выкарыстоўваючы такія коды доступу як 0 ці 9, задайце для параметра Код доступу значэнне Не ўжыв. У адваротным выпадку неабходна ў спісе Кантакты змяніць код на #.

  5. Націсніце поле Код доступу, увядзіце код знешняга доступу, які выкарыстоўваецца ў вашай тэлефоннай сістэме, а потым націсніце ОК.

  6. Націсніце ОК, каб прымяніць налады.

    Код доступу будзе захаваны ў прынтары.