Прагляд атрыманых факсаў на ВК-дысплеі прынтара

Для прагляду атрыманых факсаў на экране прынтара, неабходна загадзя зрабіць налады на прынтары.

Наладжванне захавання для атрымання факсаў

  1. Выберыце на галоўным экране Скрыня факса.

    Заўвага:

    Пры наяўнасці непрачытаных атрыманых факсаў іх колькасць адлюстроўваецца ў на галоўным экране.

  2. Выберыце Атрым./Канф..

  3. Выберыце папку для прагляду: «Уваходныя» ці «Канфідэнцыяльныя».

  4. Калі папка «Уваходныя» ці «Канфідэнцыяльныя» абаронена паролем, увядзіце пароль папкі «Уваходныя», пароль папкі «Канфідэнцыяльныя» або пароль адміністратара.

  5. Выберыце са спіса факс, які хочаце праглядзець.

    Адлюстроўваецца змесціва факса.

    • : паварот выявы ўправа на 90 градусаў.
    • : перамяшчэнне экрана ў напрамку стрэлак.
    • : памяншэнне або павелічэнне.
    • : пераход да папярэдняй або наступнай старонкі.
    • : паказ меню, такіх як «Захаваць» і «Пераадрасаваць».
    • Каб схаваць значкі дзеянняў, націсніце ў любым месцы на экране папярэдняга прагляду, за выключэннем саміх значкоў. Націсніце яшчэ раз, каб уключыць паказ значкоў.
  6. Выберыце, друкаваць або выдаліць прагледжаны дакумент, і выканайце інструкцыі на экране.

    Важнае:

    Калі памяць прынтара заканчваецца, атрыманне і адпраўка факсаў будзе адключана. Выдаліце дакументы, якія вы прачыталі або надрукавалі.