Азнаёмцеся з гэтымі інструкцыямі і выконвайце іх для бяспечнага выкарыстання прынтара. Захоўвайце гэты дапаможнік для далейшага выкарыстання. Таксама выконвайце ўсе папярэджанні і інструкцыі, што пазначаны на прынтары.
Некаторыя сімвалы на вашам прынтары выкарыстоўваюцца для таго, каб забяспечыць бяспечную і эфектыўную эксплуатацыю прылады. Звярніцеся да наступнай старонкі ў Інтэрнеце, каб даведацца пра значэнне гэтых сімвалаў.
Неабходна выкарыстоўваць толькі той шнур сілкавання, які пастаўляўся разам з прынтарам; забараняецца выкарыстоўваць гэты шнур з іншым абсталяваннем. Выкарыстанне іншых шнуроў з гэтым прынтарам або выкарыстанне прадастаўленага шнура сілкавання з іншым абсталяваннем можа прывесці да ўзнікнення пажару або ўдару электрычным токам.
Неабходна пераканацца, што шнур сілкавання пераменнага току адпавядае мясцовым стандартам бяспекі.
Забараняецца самастойна разбіраць, мадыфікаваць і спрабаваць рамантаваць шнур сілкавання, вілку, прынтар, сканер і дадатковае абсталяванне, акрамя выпадкаў, спецыяльна апісаных у дапаможніках па прынтары.
У наступных умовах неабходна адключыць прынтар ад сілкавання і звярнуцца да кваліфікаванага сэрвіснага персаналу:
Шнур сілкавання або вілка пашкоджаны, у прынтар трапіла вадкасць, прынтар упаў або быў пашкоджаны корпус, прынтар не працуе належным чынам або назіраюцца відавочныя змены ў яго працы. Забараняецца рабіць у наладах змяненні, якія не апісаны ў інструкцыі па эксплуатацыі.
Прынтар неабходна размяшчаць паблізу ад сеткавай разеткі, каб можна было лёгка выняць вілку з разеткі.
Забараняецца размяшчаць і захоўваць прынтар па-за межамі памяшканняў, у брудных і пыльных месцах, каля вады, крыніц цяпла, а таксама ў месцах, дзе існуе ўздзеянне ўдарных нагрузак, вібрацый, высокіх тэмператур і вільготнасці.
Неабходна засцерагаць прынтар ад трапляння вады і не дакранацца да яго мокрымі рукамі.
Прынтар павінен знаходзіцца не менш чым у 22 см ад кардыястымулятараў. Радыёхвалі могуць адмоўна ўздзейнічаць на іх працу.
Калі ВК-дысплей пашкоджаны, неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр. Пры траплянні вадкакрышталічнага раствору на рукі неабходна акуратна прамыць іх вадой з мылам. Пры траплянні вадкакрышталічнага раствору ў вочы неабходна адразу прамыць іх вадой. Калі пасля гэтага непрыемныя адчуванні захоўваюцца або пагоршыўся зрок, трэба неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.
Пазбягайце выкарыстання тэлефона падчас навальніцы. Існуе малаверагодная рызыка аддаленага паражэння электрычным токам ад маланкі.
Забараняецца выкарыстоўваць тэлефон для паведамлення аб уцечцы газу паблізу ад крыніцы ўцечкі.
Прынтар цяжкі, таму падымаць і пераносіць яго павінны чатыры ці больш чалавекі. Калі касеты для паперы ўсталяваны, выміце іх усе. Пры падыманні прынтара чатыры чалавекі павінны прыняць правільныя позы, як паказана ніжэй.
