Выбірайце меню на панэлі кіравання згодна з апісаннем, якое прыводзіцца ніжэй.
Вы не можаце змяняць налады, заблакіраваныя вашым адміністратарам.
Адрэгулюйце гучнасць.
Без гука
Выберыце Укл., каб адключыць усе гукі.
Нармальны рэжым
Выберыце гучнасць для элементаў, напрыклад для Націсканне кнопкі.
Ціхі рэжым
Выберыце гучнасць для элементаў, напрыклад для Націсканне кнопкі, у Ціхі рэжым.
Адрэгулюйце перыяд часу для пераходу ў рэжым чакання (рэжым энергазберажэння), калі прынтар не выконвае ніякіх дзеянняў. Па сканчэнні зададзенага часу ВК-экран цямнее.
Выберыце Укл., каб выходзіць з рэжыму сну (рэжыму энергазберажэння) дакрананнем да сэнсарнай панэлі. Калі гэта функцыя выключана, выхад з рэжыму сну выконваецца з дапамогай кнопкі на панэлі кіравання. Выключыце гэту функцыю, каб выпадковае дакрананне да сэнсарнай панэлі не прыводзіла да непатрэбнага запуску аперацыі. Можна задаць час, калі гэта функцыя будзе ўключана.
Ваш прадукт можа мець гэту функцыю або функцыю Налады выключэння у залежнасці ад месца куплі.
Выберыце гэту наладу, каб прынтар выключаўся аўтаматычна, калі ён не выкарыстоўваецца на працягу пэўнага перыяду часу. Змяненне часу перад прымяненнем кіравання энергаспажываннем. Павелічэнне гэтага часу паўплывае на энергаспажыванне прылады. Перад рэгуліроўкай трэба прыняць да ўвагі фактары навакольнага асяроддзя.
Ваш прадукт можа мець гэту функцыю або функцыю Таймер адкл. сілк. у залежнасці ад месца куплі.
Адключыць, калі неактыўны
Выберыце гэту наладу, каб прынтар выключаўся аўтаматычна, калі ён не выкарыстоўваецца на працягу пэўнага перыяду часу. Павелічэнне гэтага часу паўплывае на энергаспажыванне прылады. Перад рэгуліроўкай трэба прыняць да ўвагі фактары навакольнага асяроддзя.
Адключыць, калі няма сувязі
Выберыце гэту наладу, каб прынтар выключаўся праз указаны перыяд часу, калі ўсе парты, у тым ліку порт LINE, адключаны. Гэта функцыя можа быць недаступнай у залежнасці ад рэгіёну.
Указаны перыяд часу глядзіце на наступным вэб-сайце.
Дата/час
Заданне бягучай даты і часу.
Летні час
Выбар параметраў летняга часу, якія адпавядаюць дадзенаму рэгіёну.
Розніца ў часе
Заданне розніцы паміж мясцовым часам і часам у фармаце UTC (сусветны каардынаваны час).
Выберыце краіну ці рэгіён, дзе вы выкарыстоўваеце свой прынтар. Калі вы зменіце краіну ці рэгіён, вашы налады факса вернуцца да стандартных значэнняў і вам прыйдзецца выбраць іх нанова.
Пазначце пачатковае меню, якое паказваецца на ВК-экране падчас уключэння прынтара, калі ўключана функцыя Аперацыя прыпынена.
Змяненне раскладу значкоў на ВК-экране. Вы таксама можаце дадаваць, выдаляць і замяняць значкі.
Выберыце Укл., каб вяртацца на пачатковы экран, калі на працягу пэўнага перыяду часу не было выканана ніводнага дзеяння. Калі прымяняюцца абмежаванні магчымасцей карыстальнікаў і на працягу пэўнага перыяду часу не было выканана ніводнага дзеяння, ажыццяўляецца выхад з сістэмы і вы вяртаецеся на пачатковы экран.
Выберыце даныя па змаўчанні, якія павінны адлюстроўвацца, калі вы націскаеце кнопку
.
Аўтаматычны падавальнік і шкло сканера абсталяваны датчыкамі, якія аўтаматычна вызначаюць памер паперы. Аднак з-за характарыстык датчыкаў падобныя памеры нельга ідэнтыфікаваць, а паперу памеру K, якая ў асноўным выкарыстоўваецца ў Кітаі, нельга правільна распазнаць у зыходным стане прынтара. Выберыце Прыярытэт «Памер К», калі вы часта выкарыстоўваеце паперу памеру K. Зыходны памер будзе распазнаны як памер K замест прыблізнага памеру. У залежнасці аж памеру і арыентацыі паперы яна можа выяўляцца як іншы прыблізны памер. Таксама памер K можа не выяўляцца аўтаматычна ў залежнасці ад функцыі, якую вы выкарыстоўваеце. Напрыклад, пры сканіраванні і захаванні на камп’ютар з дапамогай праграмы магчымасць аўтаматычнага вызначэння памеру K залежыць ад паводзін праграмнага забеспячэння.