У залежнасці ад іншых налад гэтыя пункты могуць быць недаступнымі.
Выберыце макет копіі.
Аднастарон.
Капіруе аднабаковы арыгінал на адну старонку.
па 2
Капіруе два аднабаковыя арыгіналы на адну старонку ў двухбаковы макет. Выберыце макет і арыентацыю арыгінала.
па 4
Капіруе чатыры аднабаковыя арыгіналы на адну старонку ў чатырохбаковы макет. Выберыце макет і арыентацыю арыгінала.
Выберыце памер арыгінала. Калі вы выбераце Аўтавыяў-не, памер арыгінала будзе вызначацца аўтаматычна. Падчас капіравання арыгіналаў нестандартных памераў выбірайце памер, бліжэйшы да памеру арыгінала.
Выберыце, як выдаваць паперу для некалькіх копій некалькіх арыгіналаў.
Гр-ць (Адн. ст.)
Капіруе арыгіналы групай па старонках.

Суад-ці (Парад. ст.)
Капіруе арыгіналы па парадку і іх сартуе іх па копіях.

Адначасова можна класці ў аўтаматычны падавальнік паперу ў наступнай камбінацыі памераў. A3 і A4; B4 і B5. Падчас выкарыстання гэтых камбінацый арыгіналы капіруюцца ў рэальным памеры. Размясціце арыгіналы, выраўнаваўшы іх шырыню, як паказана ніжэй.

Капіруе дзве сумежныя старонкі буклета на асобныя аркушы паперы.
Выберыце, якую старонку буклета трэба адсканіраваць.
Рэгуліроўка налад выяў.
Кантраст
Рэгуліроўка кантрасту паміж светлымі і цёмнымі фрагментамі.
Насычанасць
Рэгуліроўка яркасці колераў.
Баланс чырвонага, Баланс зялёнага, Баланс сіняга
Рэгуліроўка насычанасці кожнага колеру.
Рэзкасць
Рэгуліроўка контураў выяў.
Рэгуляцыя адцення
Рэгуліроўка тону колеру скуры. Націсніце «+», каб зрабіць колер халаднейшым (дадаць зялёнага колеру), ці «-», каб зрабіць яго цяплейшым (дадаць чырвонага).
Выдаліць фон
Рэгуліроўка насычанасці фонавага колеру. Націсніце +, каб зрабіць колер ярчэйшым (дадаць белага колеру) ці -, каб зрабіць яго цямнейшым (дадаць чорнага).
Капіруе адсканіраваную выяву ў памеры, меншым за значэнне Пам./Павял., для прыстасавання да памеру паперы. Калі значэнне Пам./Павял. перавышае памер паперы, даныя могуць быць пакінуты па-за межамі паперы.