> Падтрымка прынтара > Павышэнне якасці друку, капіравання і сканіравання > Ачыстка шляху праходжання паперы ад чарнільных плям

Ачыстка шляху праходжання паперы ад чарнільных плям

Калі раздрукоўкі змазаныя або пацёртыя, ачысціце ролік знутры.

Важнае:

Для ачысткі ўнутранай часткі прынтара забараняецца выкарыстоўваць санітарна-гігіенічную паперу тыпу папяровых сурвэтак. Валокны могуць забіць соплы друкавальнай галоўкі.

  1. Праверце, каб на шкле сканера і крышцы для дакументаў не было пылу і плям.

  2. Загрузіце простую паперу памеру A4 у прынтар.

  3. Пачніце капіраванне без размяшчэння арыгінала.

  4. Паўтарайце гэту працэдуру, пакуль чарніла не перастане размазвацца па паперы.

  5. Калі праблема не знікае пасля ачысткі шляху праходжання паперы, гэта значыць, што забруджана дэталь унутры прынтара, паказаная на малюнку. Выключыце прынтар і вытрыце чарніла ватнай палачкай.

    Важнае:
    • Для ачысткі ўнутранай часткі прынтара забараняецца выкарыстоўваць санітарна-гігіенічную паперу тыпу папяровых сурвэтак. Валокны могуць забіць соплы друкавальнай галоўкі.

    • Не дакранайцеся да частак, паказаных на ілюстрацыі. Гэта можа прывесці да няспраўнасці.