Адкрыйце ахову механізма падачы, выцягніце падстаўку для паперы і нахіліце яе назад.

Перасуньце бакавую накіравальную налева.

Загрузіце паперу вертыкальна ўздоўж правага боку задняй падачы паперы друкаванай паверхняй уверх.

Пры загрузцы не перавышайце максімальную колькасць лістоў, пазначаную для дадзенай паперы. Забараняецца загружаць простую паперу вышэй значка трохвугольніка на бакавой накіравальнай.
Перасуньце накіравальную да краю паперы і закрыйце ахову механізма падачы.

Выцягніце выходны латок.

Пакладзіце астатнюю паперу назад ва ўпакоўку. Калі пакінуць яе ў прынтары, яна можа згарнуцца, і пагоршыцца якасць друку.