> Капіраванне > Капіраванне на ярлык CD/DVD > Параметры меню для Copy to CD/DVD

Параметры меню для Copy to CD/DVD

Inner, Outer:

Пазначце дыяпазон друку. Знешні дыяметр — да 120 мм, унутраны дыяметр — не менш за 18 мм. У залежнасці ад налады CD/DVD або латок для CD/DVD можа запэцкацца. Задайце такі дыяпазон, які будзе адпавядаць вобласці друку на вашым CD/DVD.

Print on CD/DVD, Test print on A4 paper:

Выберыце, ці трэба друкаваць на CD/DVD ці выканаць тэставы друк на простай паперы памеру A4. Выбраўшы Test print on A4 paper, вы зможаце праверыць вынік друку перад тым, як друкаваць на CD/DVD.

(рэгуліроўка становішча друку):

Запускае сканіраванне арыгінала і паказвае адсканіраваную выяву. Вы можаце адрэгуляваць становішча друку на экране папярэдняга прагляду.

Color:

Капіруе арыгінал у каляровым рэжыме.

B&W:

Капіруе арыгінал у чорна-белым (манахромным) рэжыме.

(Density):

Павялічце ўзровень насычанасці з дапамогай +, калі адбіткі бледныя. Паменшыце ўзровень насычанасці з дапамогай -, калі чарніла размазваецца.

Quality:

Выберыце якасць капіравання. Варыянт High павялічвае якасць друку, але яго хуткасць можа паменшыцца. Калі вы хочаце друкаваць на простай паперы ў значна вышэйшай якасці, выберыце Best. Звярніце ўвагу, што хуткасць друку можа істотна запаволіцца.

Clear All Settings:

Скідвае налады капіравання да стандартных значэнняў.