> Падтрымка прынтара > Павышэнне якасці друку, капіравання і сканіравання > Ачыстка шляху праходжання паперы ад чарнільных плям

Ачыстка шляху праходжання паперы ад чарнільных плям

Калі раздрукоўкі змазаныя або пацёртыя, ачысціце ролік знутры.

Важнае:

Для ачысткі ўнутранай часткі прынтара забараняецца выкарыстоўваць санітарна-гігіенічную паперу тыпу папяровых сурвэтак. Валокны могуць забіць соплы друкавальнай галоўкі.

  1. Выберыце на галоўным экране Maintenance.

  2. Выберыце Paper Guide Cleaning.

  3. Выконвайце інструкцыі на экране, каб ачысціць шлях праходжання паперы.

  4. Паўтарайце апісаную вышэй працэдуру, пакуль чарніла не перастане размазвацца па паперы.

    Калі папера па-ранейшаму выходзіць забруджанай чарнілам нават пасля некалькіх ачыстак, перайдзіце да наступнага кроку.

  5. Выключыце прынтар, націснуўшы кнопку .

  6. Адключыце шнур сілкавання ад сеткі, а потым ад прылады.

  7. Падніміце панэль кіравання так высока, каб яна стала гарызантальнай.

  8. Выцягніце выходны латок.

  9. Акуратна пратрыце два белыя ролікі мяккай вільготнай тканінай.

  10. Падключыце шнур сілкавання.