Выкананне налад Wi-Fi з дапамогай наладкі PIN-кода (WPS)

Аўтаматычна падключыцца да бесправаднога маршрутызатара можна з дапамогай PIN-кода. Можна выкарыстоўваць дадзены спосаб для наладжвання, калі бесправадны маршрутызатар здольны забяспечыць WPS (Wi-Fi Protected Setup, Абароненае ўсталяванне Wi-Fi). Выкарыстоўвайце камп'ютар, каб увесці PIN-код у бесправадны маршрутызатар.

  1. Націсніце на галоўным экране .

  2. Націсніце Wi-Fi (Recommended).

  3. Націсніце Start Setup.

    Калі сеткавае падключэнне ўжо наладжана, будзе паказвацца падрабязная інфармацыя пра падключэнне. Націсніце Change Settings, каб змяніць налады.

  4. Націсніце Others > PIN Code Setup (WPS).

  5. Выкарыстоўвайце камп'ютар, каб увесці PIN-код (нумар з васьмі лічбаў), які выводзіцца на панэлі кіравання прынтара, у бесправадны маршрутызатар, у межах дзвюх хвілін.

    Заўвага:

    Для атрымання дадатковай інфармацыі аб тым, як увесці PIN-код, глядзіце дакументацыю, якая пастаўляецца з бесправданым маршрутызатарам.

  6. Націсніце Start Setup на панэлі кіравання прынтара.

  7. Націсніце Close.

    Экран аўтаматычна закрыецца праз пэўны час, калі вы не націснеце Close.

    Заўвага:

    Калі падключэнне не будзе выканана, перазапусціце бесправадны маршрутызатар, перанясіце яго бліжэй да прынтара і паўтарыце спробу. Калі нават пасля гэтага падключэнне не будзе выканана, раздрукуйце справаздачу аб падключэнні і праверце вырашэнне.

  8. Націсніце Close на экране налад сеткавага падключэння.