> Апісанне панэлі кіравання > Канфігурацыя галоўнага экрана

Канфігурацыя галоўнага экрана

Адлюстроўвае экран Supply Status.

Можна праверыць прыблізны ўзровень чарніла і прыблізны рэсурс скрынкі для адпрацаванага чарніла. Вы таксама можаце замяніць картрыджы для чарніла ці раздрукаваць ліст аб стане расходных матэрыялаў.

Паказвае стан сеткавага падключэння. Для атрымання падрабязнай інфармацыі гл. наступныя звесткі.

Апісанне значка сеткі

Паказвае, што для прынтара зададзены Quiet Mode. Калі гэта функцыя ўключана, узровень шуму, які прынтар робіць падчас працы, зніжаецца, але хуткасць друку можа паменшыцца. Аднак часам узровень шуму знізіць немагчыма. Гэта залежыць ад выбранага тыпу паперы і якасці друку. Націсніце, каб змяніць налады. Вы можаце задаць гэту наладу з меню Settings.

Settings > Printer Settings > Quiet Mode

Адлюстроўвае экран Help. Можна праглядзець інструкцыі па эксплуатацыі ці спосабы рашэння праблем.

Адлюстроўвае кожнае меню.

  • Copy

    Дазваляе капіраваць дакументы і фатаграфіі.

  • Print Photos

    Дазваляе друкаваць фатаграфіі на запамінальную прыладу, напрыклад карту памяці або USB-дыск флэш-памяці.

  • Scan

    Дазваляе сканіраваць дакументы або фатаграфіі і захоўваць іх на запамінальную прыладу або камп’ютар.

  • Various Prints

    Дазваляе рабіць разнастайныя копіі і друкаваць дызайнерскую паперу або разнастайныя арыгінальныя элементы.

  • Settings

    Дазваляе задаваць налады, звязаныя з абслугоўваннем, наладамі прынтара і дзеяннямі.

  • Maintenance

    Паказвае меню, выкарыстанне якіх рэкамендуецца для павышэння якасці раздруковак, напрыклад выдаленне забруджванняў соплаў з дапамогай друку шаблону праверкі соплаў і выканання ачысткі галоўкі, ліквідацыя размытасцей ці палос на раздрукоўках з дапамогай выраўнавання друкавальнай галоўкі.

  • Smartphone connect

    Паказвае меню для падключэння прынтара да смарт-прылады або планшэта.

Прагортвае экран управа.

Вяртае на месца выходны латок.