Калі на ВК-экране з’яўляецца паведамленне аб памылцы, для вырашэння праблемы неабходна выканаць інструкцыі на экране або скарыстацца рашэннямі, прыведзенымі ніжэй.
|
Паведамленні аб памылках |
Вырашэнне |
|---|---|
|
The combination of the IP address and the subnet mask is invalid. See your documentation for more details. |
Увядзіце правільны IP-адрас асноўнага шлюза. Звярніцеся па дапамогу да таго, хто наладжваў сетку. |
|
Ink is low. |
Вы можаце працягваць друк, пакуль не з’явіцца прапанова замяніць картрыджы для чарніла. Аднак трэба памятаць, што прынтар не можа друкаваць, калі чарніла ў любым з картрыджаў скончылася. Як мага хутчэй падрыхтуйце новыя картрыджы. Працяг друку для захавання чорнага чарніла (толькі для Windows) |
|
Ink cartridge(s) are low. Print job may not print completely. |
Выберыце Continue printing ці Replace before printing. Калі вы выбераце Continue printing, друк прынтара можа спыніцца; гэта значыць, што прыйшоў час замяніць картрыдж з чарнілам. У гэтым выпадку выканайце ніжэйпрыведзеныя інструкцыі.
Калі прынтар спыняе працу падчас капіравання (гэта значыць, што прыйшоў час замяніць картрыдж з чарнілам), арыгінал на шкле сканера можа ссунуцца, калі вы адкрыеце і закрыеце блок сканера для замены картрыджа. Размясціце арыгінал, выраўнаўшы яго з адзнакай вугла на шкле сканера, а потым запусціце капіраванне. |
|
You need to replace the following ink cartridge(s). |
Калі прынтар сігналізуе, што прыйшоў час замяніць картрыдж, для забеспячэння найлепшай якасці друку і аховы друкавальнай галоўкі ў картрыджы застаецца рэзервовы запас чарніла, аб’ём якога можа змяняцца. Замяніце картрыдж, калі вам паведамляецца пра гэта. |
|
Print Head Adjustment Canceled. There is a problem with the print head. Contact Epson Support. |
Калі пасля 3 праверак соплаў і ачысткі галоўкі якасць друку не палепшылася, трэба пачакаць не менш за 6 гадзін без друку, а потым яшчэ раз праверыць соплы і ачысціць галоўку. Рэкамендуем выключыць прынтар, націснуўшы кнопку Калі пасля запуску Power Cleaning якасць друку не палепшылася, пачакайце мінімум 6 гадзін без друку, а потым надрукуйце шаблон праверкі соплаў яшчэ раз. Запусціце Cleaning або Power Cleaning яшчэ раз у залежнасці ад надрукаванага шаблону. Калі якасць не палепшылася, звярніцеся ў службу падтрымкі Epson. |
|
Access the following or see documentation for details. Select [Dismiss] after confirming it. |
Калі вы не можаце прасканіраваць QR-код, падключыцеся праз смарт-прыладу. Для атрымання падрабязнай інфармацыі гл. наступныя звесткі. |
|
Communication error. Check if the computer is connected. |
Правільна падключыце камп’ютар і прынтар. Калі вы падключаны па сетцы, гл. старонку, якая апісвае спосаб падключэння да сеткі з камп’ютара. Калі паведамленне аб памылцы паказваецца падчас сканіравання, пераканайцеся, што на камп’ютары ўсталяваны Epson Scan 2 і Epson Event Manager. |
|
To use cloud services, update the root certificate from the Epson Web Config utility. |
Запусціце Web Config і абнавіце каранёвы сертыфікат. |
|
Install the Epson Event Manager software on the computer to use this feature. See your documentation for more details. |
Усталюйце Epson Event Manager на камп’ютары. |
|
Check the following if a computer is not found. - Connection between the printer and the computer (USB or network) - Installation of the necessary software - Power supply to the computer - Firewall and security software settings - Search again See your documentation for more details. |
Упэўніцеся, што камп’ютар падключаны правільна. Праверце, ці ўсталяваны Epson Event Manager на камп’ютары. |
|
Check that the printer driver is installed on the computer and that the port settings for the printer are correct. |
Упэўніцеся, што порт прынтара правільна выбраны ў наладах Уласцівасці > Порт з меню Прынтар, як апісана далей. Выберыце «USBXXX» для падключэння па USB або «EpsonNet Print Port» для праверкі таго, што драйвер прынтара ўсталяваны для сеткавага падключэння. |
|
Check that the printer driver is installed on the computer and that the USB port settings for the printer are correct. |
|
|
Printing is suspended to avoid printing on mismatched paper. Paper settings don't match the paper loaded in XX. |
Змяніце налады друку або загрузіце паперу, якая адпавядае наладам друку, у касету для паперы, а потым змяніце налады паперы. Калі вы не хочаце, каб гэта паведамленне з’яўлялася зноў, выберыце Settings > Guide Functions, а потым задайце для Paper Mismatch наладу Off. |
|
Paper Configuration is set to Off. Some features may not be available. For details, see your documentation. |
Калі Paper Configuration адключана, немагчыма выкарыстоўваць AirPrint. |
|
Cannot use the inserted Memory Device. See your documentation for details. |
Выкарыстоўвайце запамінальную прыладу, якая падтрымліваецца прадуктам. |
|
The printer's borderless printing ink pad has reached the end of its service life. It is not a user-replaceable part. Please contact Epson support. |
Звярніцеся з просьбай аб замене пракладкі для друку без палёў, якая ўбірае ў сябе чарніла, у кампанію Epson або аўтарызаваны сэрвісны цэнтр Epson*. Гэта дэталь не абслугоўваецца карыстальнікам. Друк без палёў недаступны, але даступны друк з палямі. |
|
The printer's borderless printing ink pad is nearing the end of its service life. It is not a user-replaceable part. Please contact Epson support. |
Звярніцеся з просьбай аб замене пракладкі для друку без палёў, якая ўбірае ў сябе чарніла, у кампанію Epson або аўтарызаваны сэрвісны цэнтр Epson*. Гэта дэталь не абслугоўваецца карыстальнікам. Для аднаўлення друку націсніце OK. |
|
Printer Error Turn on the printer again. See your documentation for more details. |
Зрабіце наступнае. 1. Адкрыйце сканер і выміце паперу або ахоўны матэрыял з прынтара. Ачысціце празрыстую плёнку, калі яна забруджана. 2. Закрыйце сканер, выключыце сілкаванне і зноў уключыце яго. Калі пасля выключэння і ўключэння сілкавання паведамленне аб памылцы не знікла, звярніцеся ў службу падтрымкі Epson. |
|
An error occurred while saving. Check and if necessary, change the memory device. |
Знешняя запамінальная прылада, напрыклад карта памяці, можа быць пашкоджана. Праверце, ці даступна прылада. |
|
Cannot recognize the media. See your documentation for more details about the media |
Выкарыстоўвайце запамінальную прыладу, якая падтрымліваецца прадуктам. |
|
Paper remains inside because it is placed sideways. Place XX size of paper in the XX. Press "Complete" to remove the paper inside. |
Загрузіце паперу памеру A4 у адтуліна для падачы паперы ззаду, а потым націсніце Done. Паўторна загрузіце вынятую паперу ў кніжнай арыентацыі, выраўнаваўшы яе па значку стрэлкі ў цэнтры адтуліна для падачы паперы ззаду. |
|
Recovery Mode |
Прынтар запусціўся ў рэжыме аднаўлення, таму што абнаўленне ўбудаванага ПЗ было выканана з памылкай. Каб паўторна паспрабаваць абнавіць убудаванае ПЗ, зрабіце наступнае. 1. Падключыце прынтар да камп’ютара праз USB-кабель. (Падчас працы ў рэжыме аднаўлення немагчыма абнавіць убудаванае ПЗ па сеткавым падключэнні.) 2. Далейшыя інструкцыі гл. на лакальным вэб-сайце Epson. |
* У некаторых цыклах друку невялікая колькасць лішняга чарніла трапляе на пракладку для друку без палёў, якая ўбірае іх у сябе. Каб прадухіліць працяканне чарніла з пракладкі, прадукт у адпаведнасці з наладамі спыняе друк без палёў, калі пракладка цалкам запоўнена і не можа больш паглынаць чарніла. Частата і неабходнасць гэтых дзеянняў залежыць ад колькасці старонак, надрукаваных з дапамогай функцыі друку без палёў. Неабходнасць замены пракладкі не азначае спыненне працы прынтара згодна з яго тэхнічнымі характарыстыкамі. Прынтар падасць сігнал аб неабходнасці замены пракладкі; гэту замену могуць выконваць толькі аўтарызаваныя пастаўшчыкі паслуг Epson. Гарантыя Epson не распаўсюджваецца на выдаткі, звязаныя з гэтай заменай.