Калі патрабуецца захоўванне прынтара або яго транспарціроўка ў сувязі з пераездам або рамонтам, прытрымлівайцеся наступных парад, каб правільна спакаваць прынтар.
Выключыце прынтар, націснуўшы кнопку
.
Пераканайцеся, што індыкатар сілкавання патух, пасля чаго выміце шнур сілкавання з разеткі.
Адключыце шнур сілкавання, калі індыкатар сілкавання пагасне. У адваротным выпадку друкавальная галоўка не вернецца ў пачатковае палажэнне, што можа выклікаць высыханне чарніла і немагчымасць друку ў далейшым.
Адключыце ўсе кабелі, у тым ліку шнур сілкавання і кабель USB.
Выміце з прынтара ўсю паперу.
Праверце, каб на прынтары не заставаліся арыгіналы.
Упэўніцеся, што крышка надзета на картрыдж для чарніл і шчыльна закрыта.

Надзейна закрыйце крышку блока для картрыджаў з чарнілам.

Падрыхтуйцеся спакаваць прынтар, як гэта паказана ніжэй.

Памясціце прынтар у пластыкавы пакет і шчыльна закрыйце яго.
Пакладзіце прынтар у каробку, выкарыстоўваючы ахоўныя матэрыялы.

Пры захоўванні або транспарціроўцы прынтара памясціце прынтар у пластыкавы пакет і шчыльна закрыйце яго. Не нахіляйце прынтар, не змяшчайце яго ў вертыкальным палажэнні і не пераварочвайце ўверх дном; гэта можа прывесці да працякання чарніла.

Пры захоўванні і транспарціроўцы бутэлечкі з чарнілам не нахіляйце бутэлечку і не падвяргайце ўдарам або змяненню тэмператур.У адваротным выпадку чарніла можа выцечы, нават калі крышка бутэлечкі шчыльна закрыта.Трымайце бутэлечку вертыкальна, калі закрываеце крышку, і прымайце адпаведныя меры засцярогі для ўхілення працякання чарніла падчас транспарціроўкі бутэлечкі, напрыклад, кладзіце яе ў пакет.
Не змяшчайце адкрытыя бутэлечкі з чарнілам у адну каробку разам з прынтарам.

Калі якасць друку пагоршылася, ачысціце і выраўнуйце друкавальную галоўку.