Запуск Функцыя ачысткі

Утыліта Функцыя ачысткі дазваляе выканаць замену ўсяго чарніла ў чарнільных трубках.Гэта функцыя можа спатрэбіцца вам для павышэння якасці друку ў наступных сітуацыях.

  • Вы выконвалі друк ці ачыстку галоўкі, калі ўзроўні чарніла былі занадта нізкія і гэта не было бачна праз вакенцы картрыджаў.

  • Вы выканалі праверку соплаў і ачыстку галоўкі некалькі разоў, пачакалі не менш за 12 гадзін, не друкуючы нічога, але якасць друку па-ранейшаму не павысілася.

Перад запускам гэтай працэдуры прачытайце наступныя інструкцыі.

Важнае:

Упэўніцеся, што ў картрыджах для чарніла дастаткова чарніла.

Праверце картрыджы візуальна. Яны павінны быць запоўнены не менш чым на трэць.Калі падчас працэдуры Функцыя ачысткі узровень чарніла будзе нізкім, прадукт можа быць пашкоджаны.

Важнае:

Паміж працэдурамі Функцыя ачысткі павінна праходзіць не менш за 12 гадзін.

Звычайна адна працэдура Функцыя ачысткі павінна вырашыць праблемы з якасцю друку на працягу 12 гадзін.Таму, каб пазбегнуць выкарыстання лішняга чарніла, трэба пачакаць 12 гадзін, перш чым запусціць яе паўторна.

Важнае:

Гэта функцыя ўплывае на тэрмін службы чарнільных пракладак.Пры выкарыстанні гэтай функцыі рэсурс пракладак завяршаецца раней.Калі тэрмін службы чарнільных пракладак скончыцца, звярніцеся ў службу падтрымкі Epson, каб запытаць новыя.

Заўвага:

Калі ўзроўні чарніла недастатковыя для працэдуры Функцыя ачысткі, вы не зможаце запусціць гэту функцыю.Нават у гэтым выпадку для друку можа быць дастаткова чарніла.