Укладка Тэхн. абслуг.

Лёгкі арганізатар заданняў:

Адкрывае акно Лёгкі арганізатар заданняў. Тут вы можаце адкрываць і рэдагаваць папярэдне захаваныя даныя.

EPSON Status Monitor 3:

Адкрывае акно EPSON Status Monitor 3. Тут вы можаце праглядзець стан прынтара і расходных матэрыялаў. Для ўключэння гэтай функцыі неабходна ўсталяваць EPSON Status Monitor 3. Вы можаце спампаваць яго з вэб-сайта Epson.

https://www.epson.com

Параметры адсочвання:

Дазваляе рабіць налады для элементаў у акне EPSON Status Monitor 3. Для ўключэння гэтай функцыі неабходна ўсталяваць EPSON Status Monitor 3. Вы можаце спампаваць яго з вэб-сайта Epson.

https://www.epson.com

Расшыраныя настройкі:

Дазваляе задаваць разнастайныя налады. Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце правай кнопкай мышы на любы элемент, каб адкрыць Даведка.

Чарга друку:

Паказвае заданні, якія знаходзяцца ў стане чакання друку. Вы можаце праверыць, прыпыніць ці аднавіць заданні друку.

Звесткі аб прынтары і опцыі:

Паказвае колькасць лістоў паперы, якія падаюцца ў прынтар ці аўтаматычны падавальнік.

Мова:

Змяняе мову, якая выкарыстоўваецца ў акне драйвера прынтара. Каб прымяніць гэтыя налады, закрыйце драйвер прынтара і адкрыйце яго зноў.

Абнаўленне ПЗ:

Запускае EPSON Software Updater для праверкі наяўнасці апошніх версій дадаткаў у інтэрнэце.

Тэхнічная падтрымка:

Калі дапаможнік усталяваны на камп’ютары, ён будзе паказаны. Кали ён не ўсталяваны, вы можаце падключыцца да вэб-сайта Epson, каб убачыць дапаможнік і даступную тэхнічную падтрымку.