Стварыце ўліковы запіс карыстальніка, каб кіраваць доступам.
Перайдзіце ў Web Config і выберыце ўкладку Product Security > Access Control Settings > User Settings.
Націсніце Add для нумара, які неабходна зарэгістраваць.
Калі вы выкаырыстоўваеце прынтар з сістэмай аўтэнтыфікацыі ад Epson ці іншых кампаній, зарэгіструйце імя карыстальніка для налад абмежаванняў з нумара 2 па нумар 10.
Праграмы, напрыклад, сістэма аўтэнтыфікацыі, выкарыстоўваюць нумар 1, таму імя карыстальніка не паказваецца на панэлі кіравання прынтара.
Задайце кожны параметр.
Націсніце Apply.
Пасля пазначанага перыяду часу вярніцеся да спіса налад для карыстальнікаў.
Праверце, каб імя карыстальніка, якое вы рэгістравалі, паказвалася ў полі User Name, а замест Add было Edit.