Калі чорныя чарнілы заканчваюцца, але каляровых чарніл яшчэ дастаткова, можна выкарыстоўваць камбінацыю каляровых чарніл для стварэння чорнага колеру. Вы можаце працягваць друк падчас падрыхтоўкі замены картрыджа з чорнымі чарніламі.
Гэта функцыя даступна толькі пры выбары наступных параметраў у драйверы прынтара.
Тып паперы: Звычайная папера
Якасць: Стандарт
EPSON Status Monitor 3: Уключана
Калі ўтыліта EPSON Status Monitor 3 адключана, адкрыйце акно драйвера прынтара, націсніце Расшыраныя настройкі на ўкладцы Тэхн. абслуг. і выберыце Запусціць EPSON Status Monitor 3.
Састаўны чорны крыху адрозніваецца ад чыста чорнага. Да таго ж хуткасць друку памяншаецца.
Для падтрымання якасці працы друкавальнай галоўкі таксама будуць спажывацца чорныя чарнілы.

|
Параметры |
Апісанне |
|---|---|
|
Так |
Выберыце выкарыстанне камбінацыі каляровых чарніл для стварэння чорнага колеру. Гэта акно адлюструецца пры наступным друку падобнага задання. |
|
Не |
Выберыце працягваць выкарыстанне чорных чарніл, якія засталіся. Гэта акно адлюструецца пры наступным друку падобнага задання. |
|
Адключыць гэтую функцыю |
Выберыце працягваць выкарыстанне чорных чарніл, якія засталіся. Гэта акно не будзе паказвацца, пакуль вы не заменіце картрыдж з чорнымі чарніламі і іх зноў будзе не хапаць. |