/ Сканаванне / Сканаванне з камп'ютара / Сканаванне з дапамогай Epson Scan 2 / Сканаванне дакументаў (Рэжым дакумента)

Сканаванне дакументаў (Рэжым дакумента)

Ужываючы Рэжым дакумента у Epson Scan 2, вы можаце сканаваць арыгіналы з дапамогай падрабязных налад, спецыяльна прызначаных для тэкставых дакументаў.

  1. Размясціце арыгіналы.

    Заўвага:

    Для сканавання некалькіх арыгіналаў памясціце іх у ADF.

  2. Запусціце Epson Scan 2.

  3. Выберыце Рэжым дакумента са спіса Рэжым.

  4. Задайце наступныя параметры на ўкладцы Асноўныя настройкі.

    • Крыніца дакумента: выберыце крыніцу, у якой знаходзіцца арыгінал.
    • Памер дакумента: выберыце памер загружанага арыгінала.
    • Кнопкі / (арыентацыя арыгінала): выберыце зададзеную арыентацыю размешчанага арыгінала. У залежнасці ад памеру арыгінала гэты элемент можа быць зададзены аўтаматычна без магчымасці змянення.
    • Тып выявы: выберыце колер для захавання адсканіраванай выявы.
    • Разрознасць: выберыце разрозненне.
  5. Калі неабходна, зрабіце іншыя налады сканавання.

    • Для папярэдняга прагляду адсканаванай выявы націсніце кнопку Папярэдні прагляд. Адкроецца акно папярэдняга прагляду з адпаведнай выявай.
      Пры папярэднім праглядзе з дапамогай ADF, арыгінал выводзіцца з ADF. Памясціце выведзены арыгінал зноў.
    • Ва ўкладцы Пашыраныя настройкі вы можаце зрабіць дадатковыя налады выявы, якія адпавядаюць тэкставым дакументам, напрыклад, тыя што апісаны ніжэй.
      • Выдаліць фон: выдаліць фон арыгіналаў.
      • Паляпшэнне тэксту: вы можаце зрабіць размытыя літары больш рэзкімі і выразнымі.
      • Аўтаматычная сегментацыя вобл.: вы можаце зрабіць літары выразнымі і выявы мяккімі, выконваючы сканіраванне джакумента з выявамі ў чорна-белым рэжыме.
      • Паляпшэнне колераў: вы можаце зрабіць колер, пазначаны для адсканіраванай выявы, больш інтэнсіўным, а потым захаваць яе ў адценнях шэрага ці ў чорна-белым фармаце.
      • Яркасць: вы можаце наладзіць яркасць адсканіраванай выявы.
      • Кантраст: вы можаце наладзіць кантраст адсканіраванай выявы.
      • Гама: вы можаце наладзіць гаму (яркасць прамежкавага дыяпазону) адсканіраванай выявы.
      • Мяжа: вы можаце адрэгуляваць мяжу для манахромных бінарных дакументаў (у чорна-белым фармаце).
      • Згладжаная маска: вы можаце палепшыць якасць і рэзкасць контураў выявы.
      • Дэскрынінг: вы можаце выдаліць муар (у выглядзе павуцінападобных ценяў), які атрымліваецца прі сканіраванні паліграфічных вырабаў, напрыклад часопісаў.
      • Запаўненне краёў: вы можаце выдаліць цені кругом адсканіраванай выявы.
      • Вывад падвойных выяваў (толькі Windows): вы можаце выканаць сканіраванне адзін раз і адначасова захаваць дзве выявы з рознымі выходнымі наладамі.
    Заўвага:

    У залежнасці ад іншых налад, гэтыя пункты могуць быць недаступнымі.

  6. Устанавіце налады захавання файла.

    • Фармат выявы: выберыце фармат захавання файла са спіса.
      Вы можаце зрабіць падрабязныя налады для кожнага фармату захавання, за выключэннем BITMAP і PNG. Пасля выбару фармата захавання выберыце Опцыі са спіса.
    • Імя файла: пацвердзіце імя файла для захавання, якое выводзіцца на экран.
      Вы можаце змяніць налады для імя файла, выбіраючы Настройкі з спісу.
    • Папка: выберыце папку для захавання адсканіраванай выявы са спіса.
      Вы можаце выбраць іншую папку ці стварыць новую папку, выбіраючы Выбраць з спісу.
  7. Націсніце Сканаваць.