Меню Налады справаздачы

Гэта меню можна знайсці на панэлі кіравання прынтара наступным чынам:

Настройкі > Агульныя налады > Настройкі факса > Налады справаздачы

Элемент

Апісанне

Аўтаматычны друк журнала факсаў

Аўтаматычны друк журнала факсаў. Выберыце Укл. (кожныя 30), каб друкаваць журнал пасля завяршэння кожных 30 заданняў факса. Выберыце Укл. (час), каб друкаваць журнал у зададзены час. Аднак, калі заданняў больш за 30, друк журнала выконваецца да надыходу зададзенага часу.

Далучыць выяву факса да справазд.

Друк Спр-ча аб перадачы з выявай першай старонкі адпраўленага дакумента. Выберыце Укл. (вялікая выява), каб друкаваць верхнюю частку старонкі без памяншэння. Выберыце Укл. (малая выява), каб друкаваць усю старонку з памяншэннем да памеру справаздачы.

Фармат справаздачы

Выбар фармату для справаздач факса ва ўкладцы Факс > Больш > Справаздача факса, акрамя Адсочванне пратакола. Выберыце Падрабязнасці для друку з кодамі памылак.