/ Адпраўка факсаў / Адпраўка факсаў з дапамогай прынтара / Адпраўка факсаў з выкарыстаннем панэлі кіравання / Аўтаматычная адпраўка факсаў з выкарыстаннем панэлі кіравання

Аўтаматычная адпраўка факсаў з выкарыстаннем панэлі кіравання

Вы можаце адпраўляць факсы, уводзячы нумары факсаў атрымальнікаў з панэлі кіравання.

  1. Размясціце арыгіналы.

    За адзін сеанс перадачы можна адправіць да 100 старонак. Аднак, у залежнасці ад аб’ёму даступнай памяці, у некаторых выпадках немагчыма адправіць нават менш за 100 старонак.

  2. Выберыце на галоўным экране Факс.

    Каб выбраць элемент, выкарыстоўвайце кнопкі , а затым націсніце кнопку OK.

  3. Пазначце адрасата.

    Вы можаце адправіць той жа манахромны факс да 100 атрымальнікаў. Аднак каляровы факс можна адпраўляць толькі аднаму адрасату за раз.

    • Увод уручную: выберыце Клавіятура, увядзіце нумар факса на экране, які выводзіцца, а потым выберыце ОК.
      - Каб дадаць паўзу (трохсекундную падчас набору нумара), увядзіце злучок (-).
      - Калі ў Тып лініі зададзены код знешняга доступу, замест кода доступу ў пачатку нумара факса ўвядзіце значок рашоткі (#).
      Заўвага.
      Калі вы не можаце ўвесці нумар факса ўручную, для Абмеж.прамога набора у Налады бяспекі зададзена значэнне Укл.. Выберыце атрымальнікаў факса са спіса кантактаў ці гісторыі адпраўленых факсаў.
    • Каб выбраць са спіса кантактаў: выберыце Кантакты, а потым выберыце адрасатаў, якім неабходна адправіць факс. Калі адрасат, якому вы хочаце адправіць факс, яшчэ не быў зарэгістраваны ў Кантакты, націсніце кнопку +, каб зарэгістраваць яго.
    • Выбар з журнала адпраўленых факсаў: націсніце Апошні, а потым выберыце адрасата.
    Заўвага:

    Каб выдаліць уведзеных атрымальнікаў, выберыце поле са спісам атрымальнікаў уверсе ВК-экрана, выберыце атрымальніка са спіса, а потым націсніце кнопку «OK».

  4. Націсніце на ўкладку Настройкі факса, потым пры неабходнасці змяніце такія налады, як раздзяляльнасць і спосаб адпраўкі.

  5. Націсніце кнопку , каб адправіць факс.

  6. Пасля завяршэння адпраўкі выдаліце арыгіналы.

Заўвага:
  • Калі нумар факса заняты або ўзнікла праблема, праз адну хвіліну прынтар аўтаматычна выконвае паўторны набор нумара.

  • Каб адмяніць адпраўку, націсніце кнопку .

  • Час адпраўкі каляровага факса даўжэйшы, паколькі прынтар выконвае сканіраванне і адпраўку адначасова. Падчас адпраўкі каляровага факса немагчыма скарыстацца іншымі функцыямі прынтара.