Перад заменай чарнільных картрыджаў прачытайце наступныя інструкцыі.
Не дапушчайце трапляння на картрыджы з чарнілам прамых сонечных праменяў.
Не захоўвайце картрыджы з чарнілам пры занадта высокіх ці нізкіх тэмпературах.
Epson рэкамендуе скарыстаць картрыджы з чарніламі да даты, пазначанай на ўпакоўцы.
Для дасягнення найлепшай якасці рэкамендуецца зрасходаваць картрыдж на працягу шасці месяцаў пасля адкрыцця ўпакоўкі.
Для дасягнення найлепшай якасці захоўвайце ўпакоўкі з картрыджамі дном уніз.
Калі вы прынеслі картрыдж з халоднага месца, пачакайце, каб ён прагрэўся пры пакаёвай тэмпературы не менш за тры гадзіны, перш чым яго выкарыстоўваць.
Не адкрывайце ўпакоўку з картрыджам, пакуль не будзеце гатовы да ўсталёўкі картрыджа ў прынтар. Для забеспячэння належнай якасці картрыдж знаходзіцца ў вакуумнай упакоўцы. Калі картрыдж пакінуць распакаваным на доўгі час перад выкарыстаннем, нармальны друк можа быць немагчымы.
Асцярожна выдаляйце ўпакоўку, каб на зламаць кручкі на баку картрыджа.
Перад усталёўкай неабходна зняць жоўтую плёнку з картрыджа; інакш можа пагоршыцца якасць друку або друк будзе немагчымы. Не знімайце і не зрывайце этыкетку з картрыджа; гэта можа прывесці да працякання.

Не знімайце празрыстую ізаляцыйную пракладку з ніжняй часткі картрыджа; інакш картрыдж можа стаць непрыдатным для выкарыстання.

Не дакранайцеся да секцый, паказаных на ілюстрацыі. У адваротным выпадку гэта можа негатыўна паўплываць на якасць друку і працу прылады.

Усталюйце ўсе картрыджы; інакш друк будзе немагчымы.
Не выконвайце замену картрыджаў на прыладзе з выключаным сілкаваннем. Не перасоўвайце друкавальную галоўку рукамі; інакш можна пашкодзіць прынтар.
Не выключайце прынтар падчас запраўкі чарніламі. Калі запраўка чарніламі не завершана, друк можа быць немагчымы.
Не пакідайце прынтар з вынятымі картрыджамі і не выключайце прынтар падчас замены картрыджа. У адваротным выпадку чарнілы, якія засталіся ў соплах друкавальнай галоўкі, высахнуць і друк стане немагчымым.
Пры неабходнасці часова выняць картрыдж упэўніцеся, што вобласць падачы чарніла абаронена ад трапляння бруду і пылу. Захоўвайце картрыдж у тых самых навакольных умовах, што і прынтар, портам падачы чарніла ўніз або на боку. Не захоўвайце картрыджы портам падачы чарніла ўверх. У сувязі з тым, што порт падачы чарніла мае клапан, спраектаваны такім чынам, каб захоўваць лішняе чарніла, няма неабходнасці дадаткова аснашчаць яго крышкамі і коркамі.
На знятых картрыджах могуць заставацца чарнілы вакол соплаў, таму будзьце асцярожным падчас вымання картрыджаў, каб нічога не выпацкаць.
У гэтым прынтары выкарыстоўваюцца картрыджы з зялёнай мікрасхемай, якая сочыць за тым, колькі застаецца чарніла для кожнага картрыджа. Гэта значыць, што нават калі картрыдж выняты з прынтара да таго, як быў зрасходаваны, яго можна зноў выкарыстоўваць, паўторна ўставіўшы ў прынтар. Аднак пры паўторнай устаўцы картрыджа пэўная колькасць чарніла можа быць спажыта для забеспячэння прадукцыйнасці прынтара.
Для дасягнення максімальнай эфектыўнасці чарніла вымайце картрыдж, толькі калі вы гатовы да яго замены. Картрыджы з нізкім узроўнем чарніла нельга ўставіць і выкарыстаць паўторна.
Калі прынтар сігналізуе аб неабходнасці замены картрыджа, для забеспячэння найлепшай якасці друку і аховы друкавальнай галоўкі ў картрыджы застаецца рэзервовы запас чарніл, аб'ём якога можа змяняцца. Рэкамендаваны ўзровень чарніла не ўключае ў сябе гэты рэзерв.
Не разбірайце картрыдж і не змяняйце яго канструкцыю; гэта можа перашкодзіць нармальнаму друку.
Нельга выкарыстоўваць картрыджы, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі разам з прынтарам, для замены.
Для падтрымання аптымальнай прадукцыйнасці друкавальнай галоўкі некаторая колькасць чарніла з усіх картрыджаў спажываецца ў час тэхнічнага абслугоўвання. Чарніла можа таксама спажывацца, калі вы замяняеце чарнільны картрыдж або ўключаеце прынтар.
Падчас друку ў манахромным рэжыме ці ў рэжыме адценняў шэрага замест чорнага чарніла можа выкарыстоўвацца каляровае ў залежнасці ад тыпу паперы і налад якасці друку. Гэта абумоўлена тым, што для стварэння чорнага колеру выкарыстоўваецца камбінацыя каляровага чарніла.
Частка чарніла, якое пастаўляецца разам з прынтарам у картрыджы, выкарыстоўваецца падчас першай наладкі. Для забеспячэння высакаякаснага друку друкавальная галоўка вашага прынтара будзе цалкам запраўлена чарнілам. Гэта аднаразовая аперацыя патрабуе пэўнага аб'ёму чарніла, таму гэтых картрыджаў хопіць на меншую колькасць старонак у параўнанні з наступнай запраўкай.
Расход чарніла можа адрознівацца ў залежнасці ад выяў, які вы друкуеце, тыпу паперы, частаты друку і ўмоў навакольнага асяроддзя, напрыклад, тэмпературы.