/ Пра гэты дапаможнік / Уводзіны ў дапаможнікі

Уводзіны ў дапаможнікі

Наступныя дапаможнікі пастаўляюцца з прынтарам Epson. Акрамя дапаможнікаў, азнаёмцеся з рознымі тыпамі даведачнай інфармацыі, якую выводзіць прынтар альбо праграмныя дадаткі Epson.

  • Пачаць адсюль (папяровы дапаможнік)

    Прадастаўляе звесткі аб наладах прынтара, усталёўцы ПЗ, эксплуатацыі прынтара, вырашэнні праблем і г.д.

  • Інструкцыя карыстальніка (дапаможнік у лічбавым фармаце)

    Дадзены дапаможнік. Утрымлівае агульную інфармацыю і інструкцыі па эксплуатацыі прынтара, па наладжванні сеткі для выкарыстання прынтара ў сетцы, а таксама па вырашэнні праблем.

Вы можаце атрымаць апошнія версіі вышэйзгаданых дапаможнікаў наступнымі спосабамі.

  • Папяровы дапаможнік

    Наведайце вэб-сайт службы падтрымкі Epson у Еўропе па адрасе http://www.epson.eu/Support або вэб-сайт службы падтрымкі Epson ва ўсім свеце па адрасе http://support.epson.net/.

  • Лічбавы дапаможнік

    Запусціце EPSON Software Updater на сваім камп'ютары. EPSON Software Updater правярае наяўнасць даступных абнаўленняў дадаткаў і лічбавых дапаможнікаў Epson, а таксама дазваляе вам спампоўваць апошнія іх версіі.