/ Важныя інструкцыі / Інструкцыі па тэхніцы бяспекі / Інструкцыі па бяспечным карыстанні чарнілам

Інструкцыі па бяспечным карыстанні чарнілам

  • Асцярожна абыходзьцеся са скарыстанымі картрыджамі — вакол порта падачы можа заставацца чарніла.

    • Пры траплянні чарніла на скуру неабходна добра прамыць гэтае месца вадой з мылам.

    • Пры траплянні чарніла ў вочы неабходна адразу прамыць іх вадой. Калі пасля гэтага непрыемныя адчуванні захоўваюцца або пагоршыўся зрок, трэба неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

    • Пры траплянні чарніла ў рот неадкладна звярніцеся па медыцынскую дапамогу.

  • Не разбірайце картрыдж з чарнілам і кантэйнер для збору чарніла; гэта можа прывесці да трапляння чарніла ў вочы і на скуру.

  • Не трасіце картрыджы надта моцна і не дапушчайце, каб яны падалі. Таксама не сціскайце іх і не зрывайце з іх этыкеткі. Гэта можа прывесці да працякання чарніла.

  • Трымайце картрыджы з чарнілам і кантэйнеры для збору чарніла па-за межамі дасягальнасці дзяцей.