/ Дадатак / Транспарціроўка і захоўванне прынтара

Транспарціроўка і захоўванне прынтара

Калі патрабуецца транспарціроўка прынтара ў сувязі з пераездам або рамонтам, прытрымлівайцеся наступных парад, каб правільна спакаваць прынтар.

Увага:

Калі адкрываеце і закрываеце блок сканера, будзьце пільнымі, каб не прышчаміць руку або пальцы. У адваротным выпадку можна атрымаць траўму.

Важнае:
  • Пры захоўванні або транспарціроўцы прынтара не нахіляйце яго, не змяшчайце ў вертыкальным палажэнні і не пераварочвайце ўверх дном; гэта можа прывесці да працякання чарніла.

  • Картрыджы павінны заставацца ў прынтары. Выманне картрыджаў можа прывесці да высыхання друкавальнай галоўкі і стаць прычынай немагчымасці друку.

  1. Выключыце прынтар, націснуўшы кнопку .

  2. Пераканайцеся, што індыкатар сілкавання патух, пасля чаго выміце шнур сілкавання з разеткі.

    Важнае:

    Адключыце шнур сілкавання, калі індыкатар сілкавання пагасне. У адваротным выпадку друкавальная галоўка не вернецца ў пачатковае палажэнне, што можа выклікаць высыханне чарніла і немагчымасць друку ў далейшым.

  3. Адключыце ўсе кабелі, у тым ліку шнур сілкавання і кабель USB.

  4. Выміце з прынтара ўсю паперу.

  5. Праверце, каб на прынтары не заставаліся арыгіналы.

  6. Адкрыйце блок сканера з закрытай накрыўкай для дакументаў. Прымацуйце трымальнік чарнільнага картрыджа да корпуса ліпучай стужкай.

  7. Закрыйце блок сканера.

    У мэтах бяспекі блок сканера закрываецца ў два крокі.

    Заўвага:

    Блок сканера немагчыма адкрыць са становішча, паказанага ніжэй. Цалкам закрыйце яго, а ўжо потым адкрыйце.

  8. Падрыхтуйцеся спакаваць прынтар, як гэта паказана ніжэй.

  9. Пакладзіце прынтар у каробку, выкарыстоўваючы ахоўныя матэрыялы.

Пры наступным выкарыстанні прынтара пераканайцеся, што ліпучая стужка з трымальніка чарнільнага картрыджа знята. Калі якасць друку пагоршылася, ачысціце і выраўнуйце друкавальную галоўку.