Усталёўка прыкладанняў

Падлучыце свой камп'ютар да інтэрнэту і ўсталюйце апошнюю версію прыкладанняў з вэб-сайта.

Заўвага:
  • Увайдзіце ў сістэму на сваім камп'ютары як адміністратар. Калі камп'ютар запытае пароль, увядзіце яго.

  • Пры паўторнай усталёўцы прыкладання спачатку неабходна яго выдаліць.

  1. Завяршыце ўсе адкрытыя прыкладанні.

  2. Пры ўсталёўцы драйвера прынтара або Epson Scan 2 трэба часова адключыць прынтар ад камп'ютара.

    Заўвага:

    Не падлучайце прынтар да камп'ютара, пакуль не атрымаеце адпаведную інструкцыю.

  3. Зайдзіце на наступны вэб-сайт і ўвядзіце назву прадукту.

    http://epson.sn

  4. Выберыце Настройка, затым націсніце Спампаваць.

  5. Аднойчы або двойчы націсніце на спампаваны файл, а затым выконвайце інструкцыі на экране.

Заўвага:

Калі вы выкарыстоўваеце камп'ютар Windows і не можаце спампаваць прыкладанні з вэб-сайта, усталюйце іх з дыска з ПЗ, які пастаўляецца разам з прынтарам.