/ Друк / Друк з камп'ютара / Двухбаковы друк / Двухбаковы друк — Windows

Двухбаковы друк — Windows

Заўвага:
  • Двухбаковы друк уручную даступны, калі ўключана ўтыліта EPSON Status Monitor 3. Калі ўтыліта EPSON Status Monitor 3 адключана, адкрыйце акно драйвера прынтара, націсніце Расшыраныя настройкі на ўкладцы Тэхн. абслуг. і выберыце Запусціць EPSON Status Monitor 3.

  • Двухбаковы друк уручную можа быць недаступны, калі доступ да прынтара здзейснены праз сетку або прынтар знаходзіцца ў сумесным выкарыстанні.

  1. Загрузіце паперу ў прынтар.

  2. Выберыце файл для друку.

  3. Увайдзіце ў акно драйвера прынтара.

  4. Выберыце Аўта (пераплёт доўгага края), Аўта (пераплёт кароткага края), Ручны (пераплёт доўгага края) або Ручны (пераплёт кароткага края) з 2-баковы друк на ўкладцы Асноўныя.

  5. Націсніце Настройкі, выканайце адпаведныя налады і потым націсніце ОК.

    Заўвага:

    Каб надрукаваць буклет, выберыце Буклет.

  6. Націсніце Шчыльнасць друку, выберыце тып дакумента з Выбраць тып дакумента і націсніце ОК.

    Драйвер прынтара аўтаматычна задае параметры Рэгуляванні для гэтага тыпу дакумента.

    Заўвага:
    • Друк можа быць павольным у залежнасці ад камбінацыі параметраў, выбраных для Выбраць тып дакумента у акне Рэгуляванне шчыльнасці друку і для Якасць на ўкладцы Асноўныя.

    • Для двухбаковага друку ўручную налада Рэгуляванне шчыльнасці друку недаступна.

  7. Пры неабходнасці можна наладзіць іншыя элементы на ўкладках Асноўныя і Дадатковыя опцыі і потым націснуць ОК.

  8. Націсніце Друк.

    Для двухбаковага друку ўручную калі завершаны друк з аднаго боку, на экране камп'ютара з'яўляецца ўсплывальнае акно. Выконвайце інструкцыі на экране.