/ Капіраванне / Асноўныя звесткі аб капіраванні

Асноўныя звесткі аб капіраванні

У гэтым раздзеле апісваюцца дзеянні для выканання капіравання з меню Копія на панэлі кіравання.

  1. Загрузіце паперу ў прынтар.

  2. Размясціце арыгіналы.

  3. Выберыце на галоўным экране Копія.

    Каб выбраць элемент, выкарыстоўвайце кнопкі , а затым націсніце кнопку OK.

  4. Задайце налады ва ўкладцы Копія.

    • Чорна-белы/Колер: выберыце, ці павінна копія быць каляровай або манахромнай.
    • (2-баковае кап-не): для двухбаковых копій — выберыце элемент, потым — 1>2-баковы, а затым задайце налады для Арыентацыя дакумента і Поле пераплёту. Выберыце Гатова для пацвярджэння.
    • (Шчыльнасць): выберыце гэты элемент, каб задаць налады насычанасці для копіі. Націсніце на кнопку +, каб павялічыць насычанасць, або на кнопку -, каб паменшыць яе. Выберыце Гатова для пацвярджэння.
  5. Выберыце ўкладку Дадатковыя налады, потым пры неабходнасці змяніце налады.

  6. Выберыце ўкладку Копія і задайце колькасць копій.

  7. Націсніце на кнопку .

    Заўвага:

    Колер, памер і палі скапіраванай выявы трохі адрозніваюцца ад арыгінала.