/ Важныя інструкцыі / Інструкцыі па тэхніцы бяспекі

Інструкцыі па тэхніцы бяспекі

Азнаёмцеся з гэтымі інструкцыямі і выконвайце іх для бяспечнага выкарыстання прынтара.Захоўвайце гэты дапаможнік для далейшага выкарыстання.Таксама выконвайце ўсе папярэджанні і інструкцыі, што пазначаны на прынтары.

  • Некаторыя сімвалы на вашам прынтары выкарыстоўваюцца для таго, каб забяспечыць бяспечную і эфектыўную эксплуатацыю прылады. Звярніцеся да наступнай старонкі ў Інтэрнеце, каб даведацца пра значэнне гэтых сімвалаў.

    http://support.epson.net/symbols

  • Неабходна выкарыстоўваць толькі той шнур сілкавання, які пастаўляўся разам з прынтарам; забараняецца выкарыстоўваць гэты шнур з іншым абсталяваннем. Выкарыстанне іншых шнуроў з гэтым прынтарам або выкарыстанне прадастаўленага шнура сілкавання з іншым абсталяваннем можа прывесці да ўзнікнення пажару або ўдару электрычным токам.

  • Неабходна пераканацца, што шнур сілкавання пераменнага току адпавядае мясцовым стандартам бяспекі.

  • Забараняецца самастойна разбіраць, мадыфікаваць і спрабаваць рамантаваць шнур сілкавання, вілку, прынтар, сканер і дадатковае абсталяванне, акрамя выпадкаў, спецыяльна апісаных у дапаможніках па прынтары.

  • У наступных умовах неабходна адключыць прынтар ад сілкавання і звярнуцца да кваліфікаванага сэрвіснага персаналу:

    Шнур сілкавання або вілка пашкоджаны, у прынтар трапіла вадкасць, прынтар упаў або быў пашкоджаны корпус, прынтар не працуе належным чынам або назіраюцца відавочныя змены ў яго працы. Забараняецца рабіць у наладах змяненні, якія не апісаны ў інструкцыі па эксплуатацыі.

  • Прынтар неабходна размяшчаць паблізу ад сеткавай разеткі, каб можна было лёгка выняць вілку з разеткі.

  • Забараняецца размяшчаць і захоўваць прынтар па-за межамі памяшканняў, у брудных і пыльных месцах, каля вады, крыніц цяпла, а таксама ў месцах, дзе існуе ўздзеянне ўдарных нагрузак, вібрацый, высокіх тэмператур і вільготнасці.

  • Неабходна засцерагаць прынтар ад трапляння вады і не дакранацца да яго мокрымі рукамі.

  • Прынтар павінен знаходзіцца не менш чым у 22 см ад кардыястымулятараў. Радыёхвалі могуць адмоўна ўздзейнічаць на іх працу.

  • Калі ВК-дысплей пашкоджаны, неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр. Пры траплянні вадкакрышталічнага раствору на рукі неабходна акуратна прамыць іх вадой з мылам. Пры траплянні вадкакрышталічнага раствору ў вочы неабходна адразу прамыць іх вадой. Калі пасля гэтага непрыемныя адчуванні захоўваюцца або пагоршыўся зрок, трэба неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.