Інструкцыі да драйвера прынтара Windows

Даведка даступна ў драйверы прынтара для Windows. Для прагляду тлумачэння элементаў налад націсніце правай кнопкай мышы на элеменце, а потым націсніце Даведка.

Укладка Асноўныя

Можна задаць такія асноўныя налады для друку, як тып і памер паперы.

Таксама можна задаць налады для друку на двух баках паперы або друку некалькіх старонак на адным лісце.

Укладка Дадатковыя опцыі

Можна выбраць дадатковы макет і такія параметры друку, як змяненне памеру адбітка або карэкцыя колеру.

Укладка Тэхн. абслуг.

Можна выканаць дзеянні па абслугоўванні, напрыклад, праверку соплаў і ачыстку друкавальнай галоўкі, а запусціўшы EPSON Status Monitor 3, можна праверыць стан прынтара і прагледзець звесткі аб памылках.