Дзеянні ў выпадку немагчымасці выканання наладкі сеткавых параметраў
|
Бяспека |
UL60950-1 CAN/CSA-C22.2 No.60950-1 |
|
Электрамагнітная сумяшчальнасць |
FCC Part 15 Subpart B Class B CAN/CSA-CEI/IEC CISPR 22 Class B |
Гэта прылада ўтрымлівае наступны модуль бесправадной сувязі.
Вытворца: Seiko Epson Corporation
Тып: J26H006
Дадзены прадукт адпавядае раздзелу 15 правілаў Федэральнай камісіі па сувязі і стандарту RSS-210 правілаў Міністэрства прамысловасці Канады. Кампанія Epson не нясе адказнасці за невыкананне патрабаванняў па абароне ў выніку нерэкамендаванай мадыфікацыі прадукта. Эксплуатацыя залежыць ад дзвюх наступных умоваў: (1) гэта прылада не павінна ствараць ніякіх непажаданых перашкод, і (2) гэта прылада павінна прымаць любыя атрыманыя перашкоды, у тым ліку перашкоды, якія могуць выклікаць непажаданую працу прылады.
Каб пазбегнуць радыёперашкод ліцэнзаванага сэрвісу, гэту прыладу трэба выкарыстоўваць у памяшканні, далей ад вокнаў, для забеспячэння максімальнага экранавання. Абсталяванне (або яго антэна для перадачы), якое ўсталявана па-за межамі памяшкання, падлягае ліцэнзаванню.
Дадзенае абсталяванне адпавядае патрабаванням FCC/IC адносна норм радыяцыйнага апрамянення, устаноўленых для некантралюемага асяроддзя, і адпавядае нарматывам FCC уздзеяння радыёчастот (РЧ) у Дадатку С да OET65 і RSS-102 Правіл аховы ад уздзеяння радыёчастот (РЧ) Міністэрства прамысловасці Канады. Гэта абсталяванне неабходна ўсталёўваць і эксплуатаваць такім чынам, каб радыятар размяшчаўся на адлегласці не менш за 7,9 цаляў (20 см) ад цела чалавека (за выключэннем канечнасцяў: рук, запясцяў, ступняў і шчыкалатак).